Учора раніцай у стужцы іранскага недзяржаўнага агенцтва навінаў Фарс з’явілася інфармацыя пра беларускія ракетныя корпусы ў гэтай краіне. Потым гэтая нататка знікла. Прапануем увазе чытачоў арыгінальны пераклад навіны.

25 і 26 ордзібeхeшта 1387 года [10 ліпеня 2008 — заўвага перакладчыка] ліванскі тэлеканал «Аль‑Манар» у пасляабедзенным эфіры гэтых дзён дэманстраваў і аналізаваў іранскую вайсковую магутнасць. У праграме былі паказаныя найноўшыя ўзбраенні, вырабленыя Міністэрствам абароны.

Аднак самай цікавай часткай гэтай праграмы быў паказ сюжэту пра перадавую ракетную сістэму абароны, то бок С‑300 з эмблемай Корпусу вартавых ісламскай рэвалюцыі. Аналітык ліванскага тэлеканала, зазначыўшы, што Іран купіў чатыры комплексы С‑300 у Беларусі, сказаў: «Ведаючы таленавітых іранскіх інжынераў, няма сумневу, што абарончая прамысловасць Ірана цягам кароткага часу зробіць мантаж гэтае зброі.
Між тым, летась ужо была абнародаваная, а пасля абвергнутая навіна, што ў Ірана ёсць С‑300. Аднак зараз усе сумневы ператварыліся ва ўпэўненасць».

Паводле паведамленняў міжнародных СМІ, Іран мае чатыры комплексы С‑300, два з якіх купленыя ў Беларусі, а яшчэ два атрыманыя ад невядомай краіны.

[Далей ідуць тры абзацы з пералікам тактыка‑тэхнічных характарыстык С‑300]

Несумненна, зважаючы на наяўныя сведчанні і атрыманую інфармацыю, узброеныя сілы Ісламскай Рэспублікі Іран маюць іх у сваім распараджэнні. Тое, што Іран мае такую стратэгічную зброю, як С‑300, найноўшую і самую эфектыўную сістэму ракетнай абароны ў свеце, значна зменіць геапалітычную вагу Ірана ў рэгіянальным маштабе Блізкага Усходу і па‑за ім

. Гэтая сістэма, разам з абарончай ракетнай сыстэмай Тур М‑1 і іншымі ракетнымі сістэмамі, якія ўжо ёсць у распараджэнні Ірана, надасць высокую абарончую магутнасць кампаненту супрацьпаветранай абароны ваенна‑паветраных сіл (нядаўна супрацьпаветраныя сілы былі афіцыйна ператвораныя ў самастойны род войскаў), а таму можна з пэўнасцю казаць, што ніводная птушка не будзе пачуваць сябе ў бяспецы ад гэтага віду сістэмаў.

[яшчэ два абзацы «Пра С‑300»]

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?