Расейскі прэзыдэнт Дзьмітры Мядзьведзеў прызначыў намесьнікам міністра абароны 41-гадовую Тацьцяну Шаўцову. Дагэтуль Шаўцова працавала дарадцам міністра абароны, а яшчэ раней намесьнікам кіраўніка Фэдэральнай падатковай службы.

Сёлета ўвесну дарадцам кіраўніка расейскага ваеннага ведамства была прызначаная яшчэ адна жанчына - Надзея Сіньнікава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?