Спякота ў Беларусі па-ранейшаму б'е рэкорды. 5 жніўня на ўсходзе Беларусі, асабліва ў паўднёва-ўсходняй частцы, большасць метэастанцый зафіксавалі сутачны максімум тэмператур.
У Касцюковічах учора было плюс 37,5 градуса, у Брагіне - 37,3, у Гомелі - 37,6 градуса.
Сёння, 6 жніўня, тэмпература на большай частцы тэрыторыі Беларусі дасягне 35-37 градусаў, а па ўсходзе краіны паветра прагрэецца да 39 градусаў.