Плануецца, што кіраўнік дзяржавы ў Браслаўскім раёне наведае СВК «Маяк Браслаўскі», дзе яго праінфармуюць пра завяршальны этап ўборачнай кампаніі ў рэгіёне і ў краіне ў цэлым. Таксама прэзідэнту раскажуць пра вытворча-эканамічнае развіццё рэгіёну, гатоўнасць гаспадарак вобласці да асенніх палявых работ, стане аграпрамысловага комплексу Віцебскай вобласці і праграме яго развіцця на 2011–2015 гады.

Потым плануецца, што Аляксандр Лукашэнка наведае базу адпачынку «Дрывяты» ў нацыянальным парку «Браслаўскія азёры». Ён азнаёміцца з інфраструктурай і арганізацыяй работы базы адпачынку, ён будзе праінфармаваны пра стан і перспектывы развіцця турыстычнай інфраструктуры Браслаўскага рэгіёну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?