У Цэнтральным РУУС Мінска распачата справа па ч. 3 арт. 295 КК (крадзеж у буйным памеры) у дачыненні да камерцыйнага дырэктара адной са сталічных фірм.

Як паведаміла прэс-афіцэр раённага ўпраўлення ўнутраных спраў Кацярына Лісоўская, вярнуўшыся з дыскатэкі, малады чалавек выявіў, што выпадкова забраў чужы пінжак. У ім аказаліся тры дарагія мабільныя тэлефоны. Ужо пасля затрымання хлопец растлумачыў міліцыянерам, што быў п'яны, таму вырашыў пакінуць сабе і пінжак, і мабільнікі. Пазней, знаходзячыся ў Маскве, ён папрасіў сваяка дапамагчы прадаць тэлефоны, што і было зроблена ўсяго за 100 долараў.

Малады чалавек заключаны пад варту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?