У сваіх лістах з Валадаркі лідэр «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч піша:

«Яшчэ раз нагадваю пра маю жыцьцёвую трагедыю – Бібліі, якія мне не жадаюць перадаваць. Трэба разабрацца, бо я тут пішу нейкія звароты, а яны іх, па ходу, і не чытаюць нават. І во што я прыдумаў – калі адміністрацыя не перадае мне Бібліі, я абвяшчу галадоўку, ды і хай самі думаюць. Досьвед у мяне ёсьць. Да суду дацягну.

Я яшчэ падумаў, можа скаргу на іх якую напісаць у нашыя міністэрствы і АБСЭ з-за Бібліяў і таго, што мне не перадаюць па пяць дзён лісты. Вось 27-га прыйшлі за 21-га, 23-га і 26-га. Яны іх там проста зьбіраюць і раз на тыдзень чытаюць. Сёньня атрымаў 6 лістоў. Нават Буракоў з Маўзэрам адпісалі з Варшавы. Калі будзеш мець зь імі сувязь, выказвай мае словы падзякі.

Сёньня ўжо 1 кастрычніка. Час ідзе хутка. Сёньня прысьніў ізноў свой суд. Значыцца так – пракурор просіць паўгоду арышту, а судзьдзя дае штраф :) Во такія прыколы. Хаця я тут да суду, адчуваю, прысьню ўсе варыянты разьвіцьця падзеяў :)

Бачыш, тут сяджу ўжо як дома, быццам бы й на волі ніколі не бываў, але душа ірвецца на свабоду.

Выказваю вялікія падзякі ўсім за падтрымку. Вельмі дапамагае й ўмацоўвае вашая салідарнасьць.

Абдымаю. Будзем прарывацца».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?