«Лад», 20.40

«Забойца жыве ў нумары 21»

Францыя, 1942, рэж. Анры-Жорж Клюзо

Камэдыйны дэтэктыў

На Манмартры зьяўляецца небясьпечны забойца. Дзякуючы інфарматару, інспэктар Вэнз высьвятляе, што забойца жыве ў пансіёне па вуліцы Ліла. Камісар пераапранаецца пастарам і пасяляецца побач...

Рэжысэрскі дэбют Анры-Жоржа Клюзо, якога заслужана называюць францускім Хічкокам. А часам творы Клюзо пераўзыходзяць фільмы брытанскага мэтра.

Зьвярніце ўвагу на год выпуску.

І пад акупацыяй французы стваралі годныя фільмы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?