Славацкі курыяльны кардынал Іосіф Тамко стане прадстаўніком Ватыкана на святкаванні 300-годдзя асвячэння Кафедральнага сабора ў Мінску. Урачыстасці, прызначаныя на 9 кастрычніка, паведамляе сайт sibcatholic.ru са спасылкай на Радыё Ватыкана.

Храм мае вельмі складаную гісторыю. У савецкія часы ў ім месціўся гараж, а пасля — спартзал. У 1993 годзе Кафедральны сабор быў вернуты Каталіцкай Царкве. Пасля рэстаўрацыі, у 1997 годзе, прайшла цырымонія новага асвячэння храма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?