8 жніўня ў Гомелі была зарэгістравана самая высокая тэмпература гэтага лета — плюс 38,9 градуса, паведамілі ў аддзеле клімату Рэспубліканскага гідраметэацэнтра.

Названы паказчык стаў абсалютным максімумам тэмпературы гэтага дня і месяца ў цэлым.

8 жніўня многія метэастанцыі на паўднёвым усходзе Беларусі зафіксавалі абсалютныя максімумы тэмператур гэтага дня. Так, у Оршы было плюс 38 градусаў, у Касцюковічах і Віцебску — 37,8 градуса, Клічаве і Слаўгарадзе — 37,7, Мсціславе — 37,6, Горках — 37,5, Сянне — 37,4, Магілёве — 36,7, Езярышчы і Беразіне — 36,2, у Полоцку — 35,8 градуса.

Усяго на 15 метэастанцыях Беларусі за мінулыя выхадныя дні быў перакрыты абсалютны максімум тэмператур жніўня. А гэта лета ў Беларусі стала самым гарачым за стогадовы перыяд метэаназіранняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?