У Маскве затрыманая банда, падазраваная ў рабаванні харчовых складаў. Меркаваных злачынцаў затрымалі, калі яны спрабавалі змяніць спецыялізацыю — абрабаваць склад з цацкамі.

Злачынцы спрабавалі вывесці з ангару дзве фуры з дарагімі цацкамі агульным коштам у мільён расійскіх рублёў.

«Злачынцы звязалі ахоўніка, затым стрэлілі і нанеслі ўдар сякерай па галаве яго калегу»,
 — расказала крыніца ў праваахоўных органах. Затым бандыты ўзламалі дзверы складу і скралі дзіцячыя цацкі, якія потым пагрузілі ў фуру. Сярод выкрадзенага былі радыёкіраваныя мадэлі самалётаў і аўтамабіляў, дарагія лялькі і плюшавыя цацкі. Іх меркавалася перапрадаць у розніцу на сталічных рынках.

Затрымаць злачынцаў здолелі на выездзе з тэрыторыі складу. Падчас дазнання высветлілася, што банда займалася крадзяжамі прадукцыі з харчовых складаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?