09.08.2010 / 13:00

Бернд Штанге пажадаў «Гавары праўду!» поспехаў 14

Сябры кампаніі «Гавары праўду!» нечакана для сябе сустрэліся ў гэтую пятніцу з галоўным трэнерам нацыянальная зборнай Беларусі па футболе.

Сябры кампаніі «Гавары праўду!» нечакана для сябе сустрэліся ў гэтую пятніцу з галоўным трэнерам нацыянальная зборнай Беларусі па футболе Берндам Штанге.

— Гэта было вельмі неспадзявана для ўсіх нас, — распавядае актывіст кампаніі Алег Мяцеліца. — Мы адпачывалі ў кавярні насупраць канцэртнай залі «Мінск», снедалі. Нечакана да ўсіх нас падыйшоў чалавек, павітаўся і ветліва сказаў: смачна есці! І адышоў у бок… Мы адразу пазналі ў ім вядомага трэнера беларускай зборнай па футболу Бернда Штанге. На шчасце, у нас як раз была торба з лагатыпам кампаніі «Гавары праўду!». Падыходзім да герра Штанге і кажам: маўлялў, мы вялікія аматары футболу і заўсёды хварэем за беларускую зборную! Падарылі сумку трэнеру і пажадалі, каб пад яго кіраўніцтвам каманда і надалей ішла да перамог! Бернд Штанге быў вельмі ветлівым, пажадаў нам таксама поспехаў ва ўсіх справах, а таксама дасягнення пастаўленых мэтаў! Запрасіў, дарэчы, нас на матч Беларусь — Літва 11 жніўня, які пройдзе ў Каўнасе.

Пра кампанію «Гавары праўду!» гэрр Штанге, дарэчы, пачуў у першыню, але з задавальненнем зазначыў: казаць праўду — гэта здорава!

0
Аматар / Адказаць
09.08.2010 / 13:38
Спадзяюся, што наша футбольная сборная будзе гуляць таксама моцна і гучна, як гуляе на палітычным полі кампанія "Гавары праўду!".
0
Пасівелы стары / Адказаць
09.08.2010 / 13:55
Апошнім часам за "Гавары праўду" сраваў ня чутна, але вось высьвятлілася, чым яны займаюцца: па шынках сядзяць, ды вядомых людзей падкараульваюць. Здаецца, ніякіх сьвятаў не было, што так багата ГоПаў адразу ў карчме?
0
2 Аматар / Адказаць
09.08.2010 / 14:34
Ну зачем сразу о грустном? Нашей сборной только победы и не равняться на неудачников.
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру