У Расеі ёсьць традыцыя, што кіраўнік краіны абмяркоўвае бягучыя пытаньні замежнай і ўнутранай палітыкі зь лідэрамі розных палітычных сілаў. Асноўнай тэмай апошняй сустрэчы стаў крызіс ва ўзаемінах з Грузіяй. Як вядома, Масква вельмі балюча ўспрыняла выкрыцьцё ў Тбілісі шпіёнскае сеткі ГРУ і адрэагавала на гэта прыпыненьнем усялякіх стасункаў, транспартнай і фінансавай блякадай.

Аднак на канфідэнцыйным спатканьні гаворка пайшла і пра Беларусь. Расейскія экспэрты расцанілі заявы, зробленыя Аляксандрам Лукашэнкам у мінулую пятніцу на прэс-канфэрэнцыі для расейскіх журналістаў, як правакацыйныя, скіраваныя на разрыў дачыненьняў. «Прэзыдэнт прызнаў, што сытуацыя крытычная, але больш я вам не скажу», – заявіў «Газете.Ru» пра расейска-беларускія адносіны віцэ-сьпікер Думы Бабурын.

Беларусі варта рыхтавацца да далейшага пагаршэньня стасункаў з Расеяй. Пастаўленыя на нераўнапраўную базу ад 1994 г., гэтыя адносіны закладаюць міну запаволенага дзеяньня пад сувэрэнітэт і эканамічную стабільнасьць краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?