Дакументальную стужку «Няскораная» знялі на тэлеканале «Белсат».

Фільм прысвечаны стагоддзю з дня нараджэння пісьменніцы, якое адзначаецца сёння. Ён складаецца з дзвюх серый. Першую пакажуць 9 жніўня, а другую — 16.

Стужка знятая з выкарыстаннем тэхнікі інсцэнізацыі: маладую Ларысу Геніюш грае акцёрка. У якасці экспертаў выступілі Міхась Скобла, Міхась Чарняўскі, Уладзімір Арлоў, Аляксей Пяткевіч, Данута Бічэль, Алесь Белакоз, а таксама ўнук пісьменніцы Міхась.

Здымалася «Няскораная» ў Празе, Вільні і Зэльве. У фільме выкарыстаны рэдкія кадры кінахронікі, на якіх жывая Ларыса Геніюш, а таксама аудыёзапісы, на якіх яна чытае свае вершы.

Паўтор першай серыі 10 жніўня ў 09.15.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?