У Беларусі зменены ўмовы прэміравання кіраўнікоў арганізацый, якія маюць завінавачанасць перад бюджэтам.
Прэзідэнт Беларусі 6 жніўня падпісаў указ нумар 405, якім унесена змяненне ва ўказ ад 13 жніўня 1996 года нумар 292 «Аб прадастаўленні юрыдычным асобам адтэрміноўкі па выплаце завінавачанасці па падатках і пені», паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Указам нумар 292 ад 13 жніўня 1996 года забаронена выплачваць прэміі кіраўнікам і галоўным спецыялістам (іх намеснікам) арганізацый, якія маюць завінавачанасць перад бюджэтам.

У гэты ўказ унесена змяненне, згодна з якім забарона не будзе распаўсюджвацца на арганізацыі, якім рашэннем прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прадастаўлена адтэрміноўка (растэрміноўка) пагашэння завінавачанасці па плацяжах у бюджэт, эканамічных санкцыях і пенях. Пры гэтым абавязковай умовай з’яўляецца строгае выкананне выплаты бягучых плацяжоў у бюджэт.

У выпадку пазбаўлення права на адтэрміноўку (растэрміноўку) забарона на налічэнне і выплату прэмій службовым асобам будзе дзейнічаць.

Указ уступае ў сілу праз тры месяцы з дня яго падпісання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?