Раніцай 8 жніўня быў затрыманы кіраўнік Гарадзенскай абласной арганізацыі БХД Мікола Баўсюк. У актывіста канфіскавалі хрысціянскія газеты ды ўлёткі.

Мікола Баўсюк быў затрыманы на гарадзенскім аўтавакзале адразу па выхадзе з аўтобуса, на якім ехаў з Менску. Пры сабе ў актывіста былі 50 асобнікаў газеты БХД «Крыніца», 50 раздрукаваных праграм прэтэндэнта ў прэзідэнты ад БХД Віталя Рымашэўскага, а таксама 70 бланкаў для збору подпісаў за захаванне касцёла св. Язэпа ў Менску.

Паводле Баўсюка, яго завезлі ў РАУС Кастрычніцкага раёна Гродна, дзе канфіскавалі ўсе выданні для экспертызы і склалі адпаведны пратакол. Пасля чаго актывіста БХД адпусцілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?