09.08.2010 / 19:18

Лаўрэаты конкурсу да 100-годдзя Ларысы Геніюш 2

Падведзены вынікі паэтычнага конкурсу, прымеркаванага да 100-годдзя Ларысы Геніюш. Конкурс быў абвешчаны аб’яднаннем літаратараў-хрысціянаў «Дабравест», удзел у ім узялі ўдзел 26 аўтараў з усіх рэгіёнаў Беларусі.

У выніку працы журы былі вызначаныя ўладальнікі двух спецыяльных прызоў, сем пераможцаў, сем прызёраў.

Спецыяльнымі прызамі ўганаруюць:

Галіну Ярашэвіч (Баранавічы) — аўтара цыкла песняў на вершы Ларысы Геніюш;
Гісторыка-патрыятычны клуб «Спадчына» (в. Дварэц, Дзятлаўскі раён, Гарадзенская вобл. Удзельнікі клубу — моладзь ва ўзросце ад 12 да 16 гадоў).

Пераможцамі паэтычнага конкурсу да 100-годдзя Ларысы Геніюшы сталі:

Алена Сурба (Гародня);
Эдуард Граковіч (Менскі раён);
Марыя Баравік (Віцебская вобл., Глыбоцкі раён);
Алесь Корнеў (Баранавічы);
Марыля Шлык (вучыцца ў Менску);
Зоя Жук (Гародня);
Алесь Вярцейка (вучыцца ў Менску).

Прызёры конкусу:

Юрась Касцюк (Наваполацк);
Альдонія Наўцянкова (Клецк);
Алена Богдан (Берасце);
Рагнед Малахоўскі (Менск);
Аляксей Белы (Баранавічы);
Алена Арцёмава (Віцебск);
Кацярына Глухоўская (Менск).

Паэтычны конкурс да 100-годдзя Ларысы Геніюш быў абвешчаны ў сакавіку з мэтай падтрымкі таленавітай моладзі і адораных людзей з рэгіёнаў.

Старшынём журы конкурсу быў публіцыст Павал Севярынец, у журы таксама ўваходзілі паэтка Галіна Каржанеўская і пісьменнік Мікола Трафімчук.

Урачыстае ўганараванне лаўрэатаў адбылося 9 жніўня, у дзень народзінаў Ларысы Геніюш у менскай сядзібе Таварыства беларускай мовы.

0
brat / Адказаць
10.08.2010 / 00:18
Zhyve Belarus - Zhyve z Bogam!
0
liusterka / Адказаць
12.08.2010 / 02:38
Фотарэпартаж з імпрэзы глядзіце на http://represii-by.info/index.php?newsid=1300
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру