09.08.2010 / 22:01

Міхась Башура застаецца за кратамі 4

Каардынатар кампаніі «Гавары праўду» яшчэ на сем сутак застанецца ў ізалятары часовага ўтрымання.

Міхась Башура — беларускамоўны літаратар.

Каардынатар кампаніі «Гавары праўду» яшчэ на сем сутак застанецца ў ізалятары часовага ўтрымання,
паведаміў лідэр «Маладых дэмакратаў» Міхаіл Пашкевіч.

Такое рашэнне было прынятае пасля допыту, што адбыўся вечарам у Савецкім РУУС. Пакуль абвінавачванні Міхасю не прад’яўленыя.

Пісьменнік быў арыштаваны 7 жніўня. Стала вядома, што яго падазраюць у падробцы дакументаў для атрымання крэдыту.

Праз сем сутак Башуру павінны ці адпусціць ці прад’явіць абвінавачванне.

У «Гавары праўду» мяркуюць, што гэты арышт звязаны з агульным ціскам на кампанію.

ЗП

0
Зьміцер / Адказаць
09.08.2010 / 22:17
Будуць прэсаваць гэтую кампанію яшчэ больш. Гэта толькі кветачкі.
0
Ціт / Адказаць
09.08.2010 / 23:36
Прыйшла пара сур'ёзна ПРАЎДУ страшыць. Садзіць. А за што і каго - якая розніца... Гэта і ёсць "падрыхтоўка" да "выбараў".
0
Iгар / Адказаць
12.08.2010 / 08:56
Так никто и не ответил... А документ для получения кредита всё-таки БЫЛ подделан или нет? Это важно! Надо Говорить Правду!
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру