5 кастрычніка, у чацьвер адбудзецца прэзэнтацыя кнігі Аляксандра Фядуты «Паэтычны аглядальнік» з удзелам герояў: чакаюцца Рыгор Барадулін, Лера Сом, Міхась Скобла, Юрка Голуб, Юры Пацюпа, Джэці, Людка Сільнова, Юры Бадак, Галіна Дубянецкая, Віктар Шніп, Ірына Багдановіч, Глеб Лабадзенка. Вядзе вечарыну Зьміцер Бартосік. Палац мастацтваў (вул.Казлова, 3), канфэрэнц-заля, 19.00. Уваход вольны, чакаюцца прыемныя сюрпрызы. Сардэчна запрашаем: з гэтай вечарыны распачнецца сьвяткаваньне 100-годзьдзя газэты ў сталіцы.
Сёньня – вялікая вечарына беларускай паэзіі
Сёньня, 5 кастрычніка, з прэзэнтацыі кнігі Аляксандра Фядуты «Паэтычны аглядальнік» распачнецца сьвяткаваньне 100-годзьдзя “Нашае Нівы”. Палац мастацтваў, канфэрэнц-заля, 19.00.