10.08.2010 / 14:12

Расійцы пачалі менш давяраць Пуціну і Мядзведзеву 1

Расійскія сацыёлагі зафіксавалі рэкорднае з пачатку году зніжэнне рэйтынгаў даверу да прэзідэнта краіны Дзмітрыя Мядзведзева і прэм’ер-міністра Уладзіміра Пуціна.

Паводле дадзеных Фонда «Грамадскае меркаванне», у параўнанні са студзенем, калі Мядзведзеву давяралі 62% грамадзян, да 1 жніўня іх засталося толькі 52%. Так нізка падтрымка прэзідэнта апускалася толькі ў 2008, калі пачаўся глабальны эканамічны крызіс.

У рэйтынга прэм’ера таксама мінімальны паказчык апошніх гадоў. Яму давярае 61% апытаных, столькі ж, колькі ў чэрвені. Апошні раз так нізка падтрымка Пуціна апускалася ў 2006. У студзені гэтага году прэм’еру давяралі 69% апытаных расійцаў.

Па дадзеных Левада-цэнтра, колькасць асоб, якія давяраюць прэзідэнту, знізілася толькі з 39 да 38%, а тых, якія давяраюць прэм’еру, — з 48 да 44%.

На думку большасці аналітыкаў, праз анамальную спякоту і непераканаўчыя дзеянні ўладаў па ліквідацыі пажараў рэйтынг кіроўнага тандэму ўпадзе яшчэ ніжэй.

Разам з тым, у «Адзінай Расіі» лічаць, што абвалу рэйтынгаў першых асоб і партыі не будзе, бо людзі ў крытычнай сітуацыі згуртуюцца вакол яе,
адзначаюць «Ведамасці».

Нагадаем, у пачатку жніўня паведамлялася, што колькасць расійцаў, якія называюць прэзідэнта РФ Дзмітрыя Мядзведзева самастойным палітыкам, рэзка павялічылася з вясны, і цяпер толькі палова лічыць кіраўніка Крамля ценем прэм’ер-міністра Расіі Уладзіміра Пуціна, а кожны трэці ўпэўнены, што гэта не так.

0
asar / Адказаць
10.08.2010 / 16:50
Цытата----Разам з тым, у «Адзінай Расіі» лічаць, што абвалу рэйтынгаў першых асоб і партыі не будзе, бо людзі ў КРЫТЫЧНАЙ СИТУАЦЫИ згуртуюцца вакол яе --------------------------------------------------------------- ИМПЕРЫЯ. Расия гарыць,бо развалена. Такая улада зноу вымушана будзе знайсци вайну-праблему каб людзи згуртавалися вакол яе. ? скольки яшчэ.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру