1 — 50 гадоў з дня нараджэньня Ўладзімера Ванцэвіча (1955), навукоўца ў галіне машынабудаваньня, сябра Нью-ёрскай акадэміі навук.

7 — 50 гадоў з дня нараджэньня весьляра Віктара Вараб’ёва (1955), заслужанага майстра спорту.

10 — Міжнародны дзень правоў чалавека.

10 — 75 гадоў з дня нараджэньня паэта Міколы Арочкі (1930).

11 — у 1955 у Лёндане адкрыты помнік на магіле ўдзельніка Слуцкага паўстаньня Лявона Рыдлеўскага.

14 — 100 гадоў з дня нараджэньня міколяга й фітапатоляга, акадэміка АН БССР Мікалая Дарожкіна (1905—1993), ляўрэата Дзяржпрэміі СССР за сэлекцыю сартоў бульбы.

16 — 100 гадоў з дня нараджэньня опэрнага сьпевака (барытон) Мікалая Сярдобава (1905—1990), народнага артыста Беларусі. Сярод яго арый была партыя Кастуся Каліноўскага ў аднайменнай опэры Д.Лукаса.

17 — 375 гадоў з дня сьмерці пісьменьніка і рэлігійнага дзеяча Мялета Сматрыцкага.

17 — 100 гадоў з дня нараджэньня кінарэжысэра й сцэнарыста, народнага артыста СССР Іосіфа Хейфіца (1905—1995), ураджэнца Менску. Хейфіц — аўтар культавых савецкіх фільмаў «Дэпутат Балтыкі», «Чалец ураду».

25 сьнежня — Божае Нараджэньне ў каталікоў.

26 — 75 гадоў з дня нараджэньня мастака Генадзя Івакіна (1930), які рабіў інтэр’еры музэю Коласа ў Менску.

30 — 125 гадоў з дня нараджэньня сьпевака й пэдагога Антона Баначыча (1880—1933), арганізатара опэрнай клясы ў Белмузтэхнікуме, Белкансэрваторыі. Сярод ягоных вучняў — Ларыса Александроўская і Соф’я Друкер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0