10.08.2010 / 22:17

Лукашэнка прыняў з дакладам Латушку 13

Бліжэйшым часам плануецца правесці прэзідэнцкую нараду «з удзелам прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі».

Аляксандар Лукашэнка прыняў з дакладам міністра культуры Паўла Латушку. Як паведамляе БелТА, кіраўнік краіны даручыў актывізаваць працу па прыняцьці Дзяржаўнай праграмы разьвіцьця культуры Беларусі на 2011-2015 гады.

Таксама Лукашэнка ўхваліў ініцыятыву аб стварэньні пры ўрадзе Грамадзкай рады ў разьвіцьці культуры і мастацтва. Чакаецца, што ў гэтую структуру ўвойдуць як ужо вядомыя творцы, так і таленавітая моладзь.

Лукашэнка заклікаў разьвіваць эстраду і кінамастацтва Беларусі. Бліжэйшым часам плянуецца правесьці прэзыдэнцкую нараду з удзелам прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі і дэталёва прааналізаваць стан і пэрспэктывы згаданых сфэраў.

Павел Латушка, у сваю чаргу, прапанаваў заснаваць нацыянальную тэатральную прэмію. Такі крок, на перакананьне міністра культуры, створыць дадатковыя магчымасьці дзеля стымуляваньня тэатральнага мастацтва ў краіне.

0
Варган / Адказаць
11.08.2010 / 01:02
Дайце нарэшце Лукашэнку скрынку касэт з эстраднай песьняй. А лепей увесь гэты хлам разам з жывымі героямі сцэны засунуць яму ў харомы. Падалей з вачэй.
0
Iгар / Адказаць
11.08.2010 / 07:38
Цiкава, а Латушка i з Рыгорычам прынцыпова размаўлял на роднай мове? Цi карыстаўся другой дзяржаўнай?
0
aleks_nesterow / Адказаць
11.08.2010 / 10:11
Нічога не паробіце. Ня можа беларуская культура існаваць на расейскай мове. Як ня можа расейская існаваць на ангельскай ці любой іншай. Хоць тузін прэміяў паабяцай. Усё адно атрымаецца фальшыўка, правінцыялізм, савок. Так што Латушку трэба было ставіць пытаньне рубам: ці разьвіваць менавіта беларускі кінематограф і г. д. ці 6-цю абласьцямі ўваходзіць у Расею. І як мага хутчэй. "Твань і багна". Бадай, у гэтым кароткім словазлучэньні спалучана ёмістае й адназначнае апісаньне сучаснай Беларусі.
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру