10.08.2010 / 22:34

Гісторыкі і філосафы праектуюць нацыю 3

У Кернаве пад Вільняй закончыла сваю працу Міжнародная летняя школа ЕГУ «Беларусь у еўрапейскім кантэксце: актуальныя дыскусіі пра нацыябудаўніцтва».

У Кернаве пад Вільняй закончыла сваю працу Міжнародная летняя школа ЕГУ «Беларусь у еўрапейскім кантэксце: актуальныя дыскусіі пра нацыябудаўніцтва».

На працягу тыдня, ад 2 да 8 жніўня, абмяркоўваліся праблемы генезісу, лёсу, шляхоў і формаў нацыябудаўніцва ў Беларусі. Даследчыкі з Мінску, Вільні, Гродна, Брэмена, Варшавы, Рыгі, Гарварда, Самары і Прагі спрабавалі асэнсаваць беларускую нацыянальна-культурную спецыфіку ў шырокім еўрапейскім кантэксце.

Экспертамі па праблеме выступалі такія вядомыя беларускія навукоўцы, як Пётра Рудкоўскі і Валер Булгакаў, Алег Латышонак і Захар Шыбека, Яўген Мірановіч і Алесь Смалянчук, Ігар Бабкоў і Валянцін Акудовіч, Таццяна Шчытцова і Вольга Шпарага, Сяргей Токць. У дыскусіях актыўны ўдзел таксама бралі Альвідас Ніжантайціс (Вільня) і Алена Тэмпер (Лейпцыг).

У цэнтры абмеркаванняў апынуліся праблемы ролі гарадскога і вясковага асяродкаў у нацыябудаўніцтве, месца гісторыі і памяці ў фармаванні ідэнтычнасці, суадносіны этнакультурнага і грамадзянскага нацыяналізмаў, роля дэмакратызацыі і еўрапеізацыі…

Прадуктыўнасці дыскусій моцна спрыяў дыялог паміж гісторыкамі і філосафамі.

Будзем спадзявацца, што гэтая Школа стане традыцыйнай. Прынамсі ЕГУ мае для гэтага ўсе магчымасці...

Наш кар.

0
čytač / Адказаць
11.08.2010 / 08:40
А я думаў, што Акудовіча няма... А ён тымчасам нацыю праектуе!
0
Пятро Касьнерык / Адказаць
11.08.2010 / 09:58
Гісторыкі і філосафы , калі ласка, азнаёмцеся з наступнай інфармацыяй: «Супрацоўнік Маркса, Герман Крыге, які быў тады яшчэ вельмі маладым чалавекам, перасяліўся ў 1845 годзе ў Амерыку і заснаваў там журнал “Volkstribun» («Народная трыбуна») для прапаганды КОМУНІЗМА. Аднак ён павёў гэтую прапаганду так, што Маркс вымушан быў ад імені нямецкіх камуністаў рашуча паўстаць супроць кампраметавання коммуністычнай партыі Герман Крыге. У № 10 «Народнай трыбуны», у артыкуле «Чаго мы хочам» гаворыцца: «Амерыканскія нацыянал-рэфармісты называюць зямлю агульным багаццем усіх людзей… і патрабуюць прыняцця народным заканадаўствам такіх мер, каб 1.400 мільёнаў акраў зямлі, якія не трапілі яшчэ ў рукі грабежнікаў-спекулянтаў, былі захаваны, як неадчужаемае агульнае багецце» І вось каб захаваць для ўсяго чалавецтва гэтае «неадчужаемае і агульнае багацце», ён прымае план «нацыянал-рэвалюцыяністаў: «прадаставіць кожнаму селяніну, з якой бы краіны родам ён ні быў, 160 акраў амерыканскай зямлі для яго пракармлення». У № 14 у артыкуле «Адказ Конзу» гэты план выкладаецца так: «З гэтага некранутага яшчэ народнага багацця ніхто не павінен атрымаць ва ўладанне больш 160 акраў, ды і гэтую ТОЛЬКІ пры ЎМОВЕ, каб ён САМ іх АПРАЦОЎВАЎ». Такім чынам,у мэтах захавання зямлі «неадчужаемым агульным багаццем» і прытым «усяго чалавецтва» трэба неадкладна начаць з таго, што падзяліць гэтую зямлю. …Крыге выстаўляе гэтую справу як апошнюю, вышэйшую мэту руху наогул, ператвараючы такім чыным пэўныя мэты руху ў напышлівую бяссэнсіцу. У тым-жа артыкуле 10-га нумара ён спявае такія трыўмфальныя песні: “ І вось, такім чынам збыліся-б, нарэшце, спрадвечныя мары еўрапейцаў, для іх была-б падрыхтавана па гэты бок акіяна зямля, якую ім заставалася-б узяць і апладатварыць працай рук сваіх, каб кінуць у твар усім тыранам свету ГОДНУЮ ЗАЯВУ: “гэта МАЯ хаціна, якой вы не будавалі, гэта МОЙ прытулак, які напаўняе вашы сэрцы зайздрасцю” (“Вперёд” №15 20 красавіка 1905 г. Ленін “ Маркс аб амерыканскім “чорным перадзеле”). “ Праект асноўных палажэнняў” зямельнага закону, унесены ў I, а затым і ў II Дзяржаўную думу групай дэпутатаў-трудавікоў, преаважна сялян. У праекце ставіліся патрабаванні: стварэнне агульнанароднага замельнага фонду з казённых, удзельных, кабінецкіх, манастырскіх, царкоўных зямель, а аксама прымусова адчужальных памешчыцкіх і іншых прыватнаўладальніцкіх зямель, калі памер уладання перавышаў уустаношленную працоўную норму; прадстаўленне права карыстання зямлёй ТОЛЬКІ ТЫМ, ХТО САМ ЯЕ АПРАЦОЎВАЕ. Правядзенне замельнай рэформы ўскладалася на спецыяльныя камітэты, выбраныя на мясцах на аснове поўнага дэмакратызму. (В.І.Ленін т.-7, с.-494, Мн. 1990 год) Другая Ўстаўная Грамата да народаў Беларусі У рубяжох Беларускай Народнай Рэспублікі права ўласнае ўласнасьці на зямлю касуецца. Зямля перадаецца бяз выкупу тым‚ што САМІ НА ЁЙ ПРАЦУЮЦЬ. Лясы‚ вазёры і нутро зямлі абвяшчаюцца ўласнасьцю Беларускай Народнай Рэспублікі. Спаўняючы Камітэт Рады 1-га Ўсебеларускага Зьезду Выдана ў Менску-Беларускім 9 сакавіка 1918 року. «В результате приватизации(1979г.) земля в КОММУНАХ была ПОДЕЛЕНА между семьями и обрабатывается на основе СЕМЕЙНОГО ПОДРЯДА. Вначале земля отдавалась в аренду на короткий срок (1–3 года), но вскоре была введена система долговременного владения (50 лет и более)». Па тытуле галоўнага дакумента “Ўстава на валокі”, выдадзенай у 1557 г., рэформа атрымала назву Валочнай памеры. …У выніку рэформы на захадзе і ў цэнтры Беларусі сялянская АБШЧЫНА ўжо ў XVI ст. была фактычна ЗЛІКВІДАВАНАЯ. Надзелы зямлі сталі АДНАДВОРНЫМІ і СПАДЧЫННЫМІ”.( “Нарыс гісторыі Беларусі” Генадзь САГАНОВІЧ:220-221 стар. Мн.2001г.)
0
Не гісторык, не філосаф / Адказаць
11.08.2010 / 14:45
Прадуктыўнасці дыскусій моцна спрыяў дыялог паміж гісторыкамі і філосафамі. Дзе можна з ёй азнаёміцца?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру