Учора старшыня руху «Маладая Беларусь» Артур Фінькевіч, намесьніца старшыні Анастасія Машчава й сябра Цэнтральнай Рады Ўладзімер Сяргееў падалі камплект дакумэнтаў на рэгістрацыю моладзевага грамадзкага аб’яднаньня ў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Устаноўчы зьезд «Маладой Беларусі» адбыўся 10 ліпеня 2010 году ў Менску.

«Мы падаем дакумэнты на рэгістрацыю дзеля таго, каб усе зразумелі нашае жаданьне й добрую волю дзейнічаць у межах прававога поля,« — заявіў лідэр Руху «Маладая Беларусь» Артур Фінькевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?