Сёлетні літаратурны Нобэль будзе абвешчаны да 13 кастрычніка. Згодна з традыцыяй, гэта адбудзецца ў чацьвер – а значыць, альбо сёньня, альбо праз тыдзень.

На рашэньне Швэдзкай акадэміі чакаюць букмэкеры з брытанскага Ladbrokes – найбуйнейшай у сьвеце фірмы, што прымае заклады.

На старонцы Ladbrokes.com можна ставіць на прозьвішчы 38 пісьменьнікаў. На першых месцах – турак Архан Памук, сырыйскі паэт Адоніс і паляк, ураджэнец Пінску, Рышард Капусьцінскі (за кожны пастаўлены на іх фунт можна выйграць пяць). Адразу ж за імі ідуць амэрыканка Джойс Кэрал Оўтс (6 да 1), ейны зямляк Філіп Рот (10 да 1) i японец Харукі Муракамі (12 да 1). Далей у сьпісе знаходзяцца, між іншым, Амас Оз, Мілан Кундэра, Марыё Варгас Льёса, Джон Апдайк і Томас Пінчан. У прапорцыі 50 да 1 робяцца стаўкі на Боба Дылана і Ўмбэрта Эка. Згадваюцца ў сьпісе яшчэ два палякі: Адам Загаеўскі і Вольга Такарчук у таварыстве Маргарэт Этвуд ды Іана Мак’юэна.

Рышард Капусьцінскі – паляк, які нарадзіўся ў Пінску. Ён вядомы як рэпартажыст («Па сьлядах Герадота»), а таксама як раманіст. Ягоны славуты твор «Імпэратар» сёлета пераклаў часопіс «ARCHE». Пінчук Капусьцінскі меў гэтай восеньню прыехаць на сваю малую радзіму.

Вось поўны сьпіс канторы Ladbrokes :

Архан Памук (Orhan Pamuk) – 5/2

Адоніс (Adonis) – 5/1

Рышард Капусьцінскі (Ryszard Kapuscinski) – 5/1

Джойс Кэрал Оўтс (Joyce Carol Oates) – 6/1

Філіп Рот (Philip Roth) – 10/1

Харукі Муракамі (Haruki Murakami) – 12/1

Інгер Крыстэнсэн (Inger Christensen) – 12/1

Ко Ун (Ko Un) – 12/1

Томас Транстромэр (Thomas Transtromer) – 12/1

Амас Оз (Amos Oz) – 14/1

Кляўдыё Магрыс (Claudio Magris) – 14/1

Гуга Кляўс (Hugo Claus) – 14/1

Антоніё Табучы (Antonio Tabucchi) – 20/1

Мілан Кундэра (Milan Kundera) – 20/1

Томас Пінчан (Thomas Pynchon) – 20/1

Ўільям Г Гас (William H Gass) – 20/1

Сэйс Нотэбоом (Cees Nooteboom) – 25/1

Чынуа Ачэбэ (Chinua Achebe) – 33/1

Джэралд Мурнэйн (Gerald Murnane) – 33/1

Жан Мары Гюстаў Лё Клезьё (Jean Marie Gustav Le Clezio) – 33/1

Марыё Варгас Льёса (Mario Vargas Llosa) – 33/1

Асія Джэбар (Assia Djebar) – 40/1

Гіта Сэрэні (Gitta Sereny) – 40/1

Джон Апдайк (John Updike) – 40/1

Ўілі Кірклунд (Willy Kyrklund) – 40/1

Боб Дылан (Bob Dylan) – 50/1

Кормак МакКарты (Cormac McCarthy) – 50/1

Дон ДэЛіла (Don DeLillo) – 50/1

Эва Кілпі (Eeva Kilpi) – 50/1

Гары Муліш (Harry Mulisch) – 50/1

Гэрта Мюлер (Herta Muller) – 50/1

Умбэрта Эка (Umberto Eco) – 50/1

Адам Загаеўскі (Adam Zagajewski) – 100/1

Бэй Дао (Bei Dao) – 100/1

Іан Мак’юэн (Ian McEwan) –100/1

Джэнэт Ўінтэрсан (Janette Winterson) – 100/1

Джуліян Барнз (Julian Barnes) – 100/1

Махмуд Дарвіш (Mahmoud Darwish) – 100/1

Маргарэт Этвуд (Margaret Atwood) – 100/1

Вольга Такарчук (Olga Tokarczuk) – 100/1

Патрык Мад'яно (Patrick Modiano) –100/1

Пол Остэр (Paul Auster) – 100/1

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?