Ліпеньскі рэйтынг 202 каманд апублікавала сёння ФІФА. Наша каманда апусцілася на адзін радок і займае цяпер 78-е месца. Першая тройка засталася нязменнай: Іспанія, Галандыя і Бразілія.

Найлепшая пазіцыя сярод нашых сапернікаў па адборачнай групе да чэмпіянату Еўропы ў Францыі. Яна размясцілася на 21-м радку сусветнага рэйтынгу. Румынія ― на 42-м месцы, Боснія і Герцагавіна засталася на 57-м, а Люксембург апусціўся на адну прыступку ніжэй і займае цяпер 117-ы радок.

Нагадаем, сёння ў Коўне беларусы згуляюць таварыскі матч супраць Літвы, якая ў новым рэйтынгу засталася на 52-м месцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?