На Глыбоччыне раніцай 12 жніўня арыштавалі мужчыну, які тры дні таму забіў сваю жонку талеркай.

Нагадаем, 58-гадовы жыхар адной з вёсак Глыбоцкага раёну раззлаваўся, што жонка не прыгатавала вячэру. Ён схапіў са стала пустую талерку ды кінуў жонцы у твар. Удар быў такім моцным, што жанчына сканала на месцы. Мужчына толькі на наступны дзень заўважыў, што жонка загінула — раззлаваны, ён зачыніўся ў пакоі і не хацеў яе бачыць.

Паведамляецца, што падчас сваркі абодва супругі былі п’яныя. Пракуратура Глыбоцкага раёна распачала крымінальную справу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?