Аб’ём транзіту па тэрыторыі Беларусі перасягнуў дакрызісны ўзровень. Аб гэтым сёння паведаміў журналістам намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Леанід Досаў.

«Сёння ў нас максімальныя параметры па транзіту за апошнія 15–20 гадоў. У параўнанні з 2008 годам мы выйшлі па ўсіх паказчыках транзіту па тэрыторыі Беларусі на максімальны дакрызісны ўзровень і нават крыху перавысілі яго»,
— паведаміў Леанід Досаў. Ён таксама адзначыў, што павелічэнню транзіту садзейнічае добра развітая мытная інфраструктура па ўсёй граніцы, хуткае мытнае афармленне і правільная лагістыка.

«Да крызісу транспарт часам насуперак логіцы рухаўся ў абыход Беларусі. Сёння гэтага няма. Самая блізкая адлегласць ад Заходняй Еўропы ў цэнтр Расіі — праз Беларусь. І мы лічым, што ў нас ёсць усе магчымасці па павелічэнню транзіту перавозак», — падкрэсліў намеснік старшыні ДМК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?