12.08.2010 / 13:35

Акцыю 16 жніўня забаранілі, але яна будзе 3

Мінгарвыканкам забараніў правядзенне вулічнай акцыі на 16 жніўня. Але заяўнікі ўсё адно збіраюцца выйсці на вуліцу з партрэтамі зніклых.

Мінгарвыканкам забараніў правядзенне вулічнай акцыі на 16 жніўня. Адказ прыйшоў аднаму з заяўнікаў мерапрыемства Паўлу Юхневічу. У адказе гаворыцца, што заяўка была пададзена не належным чынам.

Тым не менш, Віктар Івашкевіч кажа, што мерапрыемства ўсё адно адбудзецца.

Пачатак акцыі, а 18:00 на Акадэміі навук. Івашкевіч заклікаў людзей прыходзіць да пляцоўкі з партрэтамі зніклых палітыкаў.

Нагадаем, што ідэя акцыі памяці з зніклымі палітыкамі ўзнікла 16 ліпеня. Меркавалася, што будзе шэсце ад Акадэміі навук да Пляца Волі.

Старшыня АГП Анатоль Лябедзька кажа, што ёсць два рашэнні Вярхоўнага суда, дзе адзначаецца — стаянне з партрэтамі зніклых не падпадае пад дзеянне законаў аб масавых акцыях. «Ніхто не парушае заканадаўства», — кажа А.Лябедзька.

Тым часам, АГП так і не атрымала адказ на запыт у Генеральную пракуратуру адносна завядзенне крымінальнай справы па фактах, паказаных у фільме «Хросны бацька». Падчас размоваў было сказана, што справай займаецца нехта пракурор Бычко.

Цяпер апазіцыянеры рыхтуюць зварот па справе зніклых у Еўрапарламент. Пад ім ужо падпісалася 32 палітыкі, дзеячоў грамадства і культуры. Раней зварот з просьбай міжнароднага расследавання быў дасланы ў Раду бяспекі ААН.

Разам з тым, каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» Андрэй Саннікаў мяркуе, што чакаць хуткага разгляду не выпадае.

Лідэр грамадскай кампаніі «Гавары праўду» Уладзімір Някляеў зазначыў, што ёсць праблема маралі. Ён таксама ўспомніў фільм «Хросны бацька» і адсутнасць рэакцыі на яго.

«Тут птушачка накрапае на галаву — яе адразу ў турму. А гэта зусім не птушачка вываліла. Я хачу ведаць, ці правільна абразілі майго прэзідэнта», — зазначае У.Някляеў.

Лябедзька лічыць, што наўрад ці на акцыю прыдзе многа новых людзей. Ці не галоўнай мэтай тут было б, каб на яе прыйшлі ўсе прадстаўнікі праваабарончых арганізацый, моладзевых. «Нават калі прыдуць толькі яны, то акцыя будзе нармальнай для 30-градуснай спёкі», — падкрэсліў старшыня АГП.

Зміцер Панкавец

0
Рома / Адказаць
12.08.2010 / 14:18
Ах это плохая погода..
0
Кейстут / Адказаць
12.08.2010 / 15:11
Ну, за Саннікавым павінны выйсці дзясяткі тысяч рэвалюцыянераў, а то ж хартыйцам усе Мілінкевіч перашкаджаў, кветачкі ускладаць клікаў, а не наштурм рэзідэнцыі. Паглядзім-паглядзім.
0
Кнехт / Адказаць
13.08.2010 / 00:06
ТРЭБА БЫЦЬ АБАВЯЗКОВА! Калі яны забаранілі - трэба быць абавязкова! Бо, іначай, гэтай гнілі гніці доўгатэрмінова: роля скончыцца у татулі - "задыктатараць" сынулі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру