12.08.2010 / 13:36

«Мілавіца» стала генеральным партнёрам жаночай зборнай Беларусі па баскетболе 3

Дагавор аб супрацоўніцтве тэрмінам на два гады быў падпісаны 12 жніўня ў Мінскай гарадской ратушы старшынёй Беларускай федэрацыі баскетбола, старшынёй Вышэйшага гаспадарчага суда Віктарам Камянковым і генеральным дырэктарам «Мілавіцы» Дзмітрыем Дзічкоўскім.
Сума спонсарскага кантракта — 400 млн. рублёў. Грошы пойдуць на фінансаванне як жаночай, так і маладзёжных каманд.

На цырымоніі падпісання Камянкоў заявіў, што «Мілавіца» стала генеральным партнёрам жаночай зборнай «пасля года разваг». Паводле слоў Дзічкоўскага, паўза была выклікана неабходнасцю падумаць, на чым канкрэтна засяродзіцца. «У нас ёсць некалькі праектаў у мастацкай гімнастыцы, сінхронным плаванні, але генеральным партнёрам мы вырашылі стаць у баскетболе, улічваючы, якія вынікі стаяць за жаночай зборнай», — сказаў гендырэктар «Мілавіцы».

Як адзначыў галоўны трэнер зборнай Анатоль Буяльскі, знайшлі адно аднаго «чыста жаночая каманда» і «сапраўды жаночае прадпрыемства, якое працуе для жанчын усяго свету». «У кіраўніцтве „Мілавіцы“ — сапраўдныя мужчыны, я таксама лічу сябе сапраўдным мужчынам, паколькі кіраваць прадпрыемствам, дзе працуюць жанчыны, — гэта вельмі здорава», — заявіў Буяльскі.

Цяпер зборная рыхтуецца да першага ў сваёй гісторыі чэмпіянату свету, які пройдзе ў Чэхіі з 23 верасня па 3 кастрычніка. «Сітуацыя нялёгкая, але ў нас ёсць час на падрыхтоўку. Мы хочам паказаць максімум, на што здольныя», — сказаў галоўны трэнер. Паводле яго слоў, наступае момант змены пакаленняў, а наперадзе — чэмпіянат Еўропы 2011 года, дзе будуць разыгрывацца пуцёўкі на лонданскую Алімпіяду.

0
Чытач / Адказаць
12.08.2010 / 15:28
Генеральны спонсар прафінансуе нацыянальную і маладзёвую зборныя на 1 тысячу еўра????? Гэтых грошаў хаця б на праезд да Чэхіі хопіць?
0
Кнехт / Адказаць
12.08.2010 / 20:11
2 Чытач Вы не толькі чытач, але і "гуманітарый" - дзяліць не ўмееце? :) П.Н. З-за Вас я на хвіліну адчуў шкадаванне, што не стаў "аднатысячаеўравым спонсарам" жаночай зборнай па баскетболе...
0
Міхась / Адказаць
13.08.2010 / 00:08
Па-першае - гэта 100'000 Эўра. Па-другое: Вельмі цікава зараз паглядзець наступную гульню.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру