12.08.2010 / 14:24

Кастусёў: Мая кампанія будзе фінансавацца толькі з беларускіх крыніцаў 19

Кандыдат у прэзідэнты ад Партыі БНФ зрабіў палітычную заяву.

Кандыдат у прэзідэнты ад Партыі БНФ Рыгор Кастусёў заявіў, што ягоная агітацыйная кампанія будзе весціся без прыцягнення замежных сродкаў.
Па словах Кастусёва, гэтым кампанія кандыдата ад Партыі БНФ будзе адрознівацца ад кампаніяў усіх іншых прэтэндэнтаў на пасаду кіраўніка дзяржавы.
«Фінансаваньне палітычнай кампаніі за замежныя грошы несумяшчальнае з інтарэсамі беларускага народу,
« — заявіў Рыгор Кастусёў, вылучаны Партыяй БНФ у прэзыдэнты. «Мы не шукаем замежных «палітычных інвестыцыяў», каб не страціць самастойнасць у сваёй дзейнасці. Мая кампанія на ўсіх стадыях будзе весціся выключна за айчынныя сродкі, толькі за кошт беларускіх крыніцаў фінансавання. Гэта будзе на 100% беларуская кампанія», — адзначыў прэтэндэнт ад Партыі БНФ.

ЗП

0
падскарбій / Адказаць
12.08.2010 / 14:36
Цікава, а за якія грошы фінансуюцца кампаніі іншых кандыдатаў? Вось была бы тэма для журналісцкага раследваньня НН. Гавары праўду ( магчымым кандыдатам з'яўляецца Някляеў) - гэта грошы "беларусаў з Расеі". Раманчук - здаецца таксама з той жа крыніцы. А Мілінкевіч? Рымашэўскі? Саннікаў?
0
Крывіч / Адказаць
12.08.2010 / 15:06
Сёньняшні надзіральнік за краінай таксама праводзіў кампанію за беларускія грошы?
0
Сімарагдавая / Адказаць
12.08.2010 / 15:37
Падскарбій, не распускай чутак. Ніякія "беларусы з расеі" не фінансуюць ГоП. Крэмль фінансуе
Паказаць усе каментары/ 19 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру