Каля дзесятка актывістаў кампаніі «Гавары праўду» сёння прыйшлі да Міністэрства адукацыі, каб адзначыць Сусветны Дзень моладзі.

Міхась Пашкевіч адразу паведаміў журналістам, што акцыя не палітычная і будзе складацца з двух частак. Напачатку актывісты паспрабавалі паказаць на плакатах каляндар звычайнага маладога беларуса. Аднак людзі ў цывільным і з рацыямі выхапілі з рук актывістаў плакаты і папрасілі разысціся «па-харошаму». Таму актывісты «Гавары праўду» вымушаны былі перасці да другой часткі «святкавання» Дня моладзі.

Выпадковыя мінакі :)

Выпадковыя мінакі :)

Людзі ў цывільным і з рацыямі выхапілі з рук актывістаў плакаты.

Людзі ў цывільным і з рацыямі выхапілі з рук актывістаў плакаты.

У Міністэрства адукацыі была перададзена петыцыя, з заклікам ліквідаваць Упраўленне па справах моладзі пра Міністэрстве адукацыі.

У Міністэрства адукацыі была перададзена петыцыя, з заклікам ліквідаваць Упраўленне па справах моладзі пра Міністэрстве адукацыі.

У Міністэрства адукацыі была перададзена петыцыя, з заклікам ліквідаваць Упраўленне па справах моладзі пра Міністэрстве адукацыі

«Мы сёння перадаем спадару Радзькову дакумент, у якім раскрываецца марнасць існавання ўпраўлення па справах моладзі. Упраўленне па сутнасці нічога не робіць у нашай краіне. Таму мы заклікаем Міністэрства адукацыі быць ашчаднымі і не выдаткоўваць дарма свае рэсурсы» — патлумачыў Міхась Пашкевіч журналістам.

Актывістам кампаніі «Гавары Праўду» прапанавалі кінуць петыцыю у паштовую скрыню. Аднак маладыя людзі ўсё ж такі сустрэліся з памочнікам міністра адукацыі і перадалі дакумент яму ў рукі. Той у сваю чаргу паабяцаў, што петыцыя будзе разгледзена адпаведна працэдуры падобнага кшталту дакументаў.

Падчас усёй акцыі журналістам заміналі працаваць. Некалькі разоў людзі ў цывільным спрабавалі забраць фотакамеры і відэа-апаратуру. Пасля таго як большасць удзельнікаў акцыі разышліся быў затрыманы Міхась Пашкевіч (ужо амаль каля гатэля Мінск).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?