Нястрыманыя (The Expendables)

ЗША, 2010, каляровы, 103 хв.

Рэжысёр: Сільвестр Сталонэ

Ролі выконваюць: Сільвестр Сталонэ, Джэйсан Стэтхэм, Джэт Лі, Дольф Лундгрэн, Эрык Робертс, Мікі Рурк, Рэндзі Куцюр, Брус Уіліс, Арнольд Шварцнэгер, Стыў Остын

Жанр: Баявік

Адзнака: 6 (з 10)

Кампанія наёмнікаў на чале з Барні Росам змагаецца з кепскімі хлопцамі па ўсім свеце. Перастраляць самалійскіх піратаў, вызваліць закладнікаў — гэта да Барні Роса. Але аднойчы героям кулака і нажа прапануюць правесці прафілактычныя гутаркі з адным зацятым дыктатарам. Сітуацыя ўскладняецца, бо ў дыктатара з’яўляецца перабежчык з каманды Барні. Бойка пачынаецца.

«Нястрыманыя» — настальгічнае тэстастэронавае кіно з залімітна-баявым падборам актораў. Галоўны «Рэмба» 80-ых — Сільвестр Сталонэ (ён і за рэжысёрскім пультам). Алімпійскі ўдзельнік — Джэйсан Стэтхэм. Мікі Рурк — стары ваяка з татуіроўкамі і валасамі лапшой. І губернатар-кібарг Арнольд Шварцнэгер — у якога свае хітрыя планы.

У эпоху кампутарных стралялак старая каманда вярнулася на экран, каб жыўцом, без дублёраў, паказаць, як трэба караць нягоднікаў — і аднаўляць справядлівасць. Нягледзячы на век актораў — атрымалася пераканаўча і энэргічна.

Дадатковы шарм стужкі — сінефільска-сяброўскія жарты (звярніце ўвагу на Шварцнэгера ў храме). Ну, і кароннае — хто каго адлупцуе?

Байцы старой школы бяруць у рукі зброю. Падрыхтуйцеся…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?