"Мяне як кіроўцу і ў мінулым, і сёння часам абурае тое, як працуюць некаторыя дарожнікі", — заявіў Аляксандр Лукашэнка
12 жніўня на цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод грамадзянам краіны, паведаміла прэс-служба прэзідэнта.

"Калі ёсць жорсткі кантроль з боку кіраўніка дзяржавы, вы робіце не горш за лепшыя сусветныя стандарты. Але абурэнне нашых кіроўцаў выклікае тое, што як дарожнікі пайшлі — на дарогах лужыны. Вы спасылаецеся на клімат, але Фінляндыя, Швецыя жывуць у яшчэ больш складаных кліматычных умовах", — сказаў беларускі кіраўнік.

Звяртаючыся да будаўнікоў, ён падкрэсліў, што масты і дарогі — твар краіны, і, нягледзячы на пэўныя поспехі, трэба будзе яшчэ нямала зрабіць.

Лукашэнка нагадаў пра сваё рашэнне ў наступнай пяцігодцы пабудаваць новыя магістралі, якія звяжуць сталіцу з абласнымі цэнтрамі. "І вось тут трэба будаваць ідэальна", — заявіў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?