Падчас Другой сусветнай вайны нацысты хацелі перасяліць на месца знішчаных у Беларусі габрэяў галандскіхПра гэта сведчыць новае сенсацыйнай даследаванне доктара Джэральдыны ван Фрэйтаг Драбэ Кунцэль з універсітэта Утрэхта (Нідэрланды), піша ізраільская газета Haaretz.фермераў-каланізатараў і нават апрабавалі новую тактыку на акупаваных Украіне і Літве.
5 тысяч асаднікаў
Галандскія пасяленцы скіраваліся да акупаваных ўсходнееўрапейскіх зямель на заклік
Рэч у тым, што немцы лічылі галандцаў, а таксама народы Паўночнай Еўропы «сапраўднымі арыйцамі», амаль роўнымі ім самім у расавай іерархіі. Аднак Галандыя стала адзінай акром Нямеччыны краінай, што заклікала сваіх грамадзян каланізаваць захопленыя землі.
Паводле ван Фрэйтаг Драбэ Кунцэль, з 1942 па 1945 гады ў акупаваныя нацыстамі Украіну і Літву прыехалі каля пяці тысяч
Галандскія каланізатары ў Мінску
Падчас даследавання гісторык універсітэту Утрэхта знайшла дакументы, якія сведчаць пра паездку лідэраў галандскіх асаднікаў у Мінск у 1942 годзе. На сустрэчы з імі генеральны камісар Генеральнай акругі «Беларусь» Вільгельм Кубе заявіў, што мае патрэбу ў працоўнай сіле, якая павінна замяніць знішчаных габрэяў (у часе нямецкай акупацыі Беларусі было забіта больш за 800 тысяч габрэяў).
Адзін з удзельнікаў той сустрэчы ван Маасдэйк потым распавядаў, што Кубэ выступіў з вітальнай прамовай, у якой згадаў пра «ўнікальную місію», якая стаіць перад германскім народам на ўсходнееўрапейскіх тэрыторыях.
Аднак ці перасяліліся галандскія фермеры ў Беларусь, як ва Украіну з Літвой, невядома. Адзін з самых аўтарытэтных ваенных гісторыкаў Беларусі Эмануіл Іофе распавёў, што ніколі не сустракаў падобныя звесткі ў архівах.
«Вельмі сумняюся, што ў акупаванай нацыстамі Беларусі нешта падобнае было. Пра масавы рух дакладна не выпадае гаварыць. Магчыма, былі толькі адзіныя выпадкі», — лічыць Эмануіл Іофе, які сёлета выдаў кнігу пра візіты найвышэйшых чыноў Трэцяга рэйху ў СССР.
«Белыя габрэі»
Ван Фрэйтаг, даследаванне якой стала навуковая сенсацыяй, сведчыць, што галандскія фермеры так і не прыжыліся на акупаваных тэрыторыях. Нацыстаў яны лічылі вельмі няветлымі і падазронымі. Нямецкія ж улады ў адказ вінавацілі галандцаў у сувязях са славянамі, якіх нацысты адносілі да «ніжэйшай расы».
Напрыклад, у Вільні галандцы з задавальненнем бавілі час у кампаніі мясцовых жанчын, браліся з імі шлюбам і ўвозілі з сабой у Галандыю, калі стала зразумела, што Нямеччына прайграе вайну. Усё гэта супярэчыла нямецкай расавай дактрыне.
На Украіне гнеў нацыстоўскіх улад выклікала актыўнасць галандцаў на чорным рынку. Некаторыя фермеры распрадавалі ўсю маёмасць, уключна з уніформай галандскай пранацысцкай партыі. Галандцаў вінавацілі ў крадзяжах, махлярстве і ў завышэнні коштаў на сельскагаспадарчую прадукцыю, за што яны атрымалі ад немцаў мянушку «белыя габрэі».
Пры гэтым гісторык падкрэслівае, што галандскія фермеры абсалютна спакойна ставіліся два знішчэння мясцовага габрэйскага насельніцтва, а адной з асноўных прычынаў, што паўплывала на іх вяртанне дадому, стала боязь рэпрэсіяў з боку партызан.
Як паказвае даследаванне, у паваеннай Галандыі многія з пасяленцаў, што вярнуліся на радзіму, былі абвінавачаны ў выкарыстанні прымусовай працоўнай сілы (у асноўным, савецкіх ваеннапалонных), прысваенні габрэйскай маёмасці і забойствах.