13.08.2010 / 12:19

Чыноўнікі пачнуць адказваць па-беларуску? 14

Такі законапраект распрацоўваецца дэпутатамі.

Пакуль толькі на пісьмовыя звароты.

У парламенце ідзе праца над законапраектам, прысвечаным зваротам грамадзян і юрыдычных асобаў. Адно з пытанняў, якое ў ім разглядаецца, — мова адказаў на такія звароты.

— У нас у краіне дзве дзяржаўныя мовы, — цытуе словы дэпутат парламента Яўгена Мельнікава «Звязда», — і мы ўсё ж прыйшлі да такога меркавання, і будзем яго прытрымлівацца, — даваць адказ на мове звароту. Калі ён на беларускай мове, значыць, адпаведна адказваць па-беларуску, калі на расейскай — значыць, па-расейску».

0
Варган / Адказаць
13.08.2010 / 12:51
Гэта добрая навіна. Спадзяюся, у парлямэнце не забудуцца на лягічную галіну "што калі не".
0
dfn / Адказаць
13.08.2010 / 14:33
Трэба будзе паспрабаваць.
0
Госць / Адказаць
13.08.2010 / 14:53
Як бы прымусіць беларускіх вытворцаў у абавязковым парадку афармляць сваю прадукцыю яшчэ і на беларускай мове (дакранаецца "Спартак", "Лидское пиво, "Модум","Санта Бремор" і шмат інш.")!?
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру