13.08.2010 / 12:23

Эксперт: ласі выратуюцца ад расійскіх пажараў у Беларусі

Расійскія ласі, казулі і дзікі могуць вымушана пачаць шукаць паратунку ад пажараў на тэрыторыі Беларусі, выказаў здагадку ў інтэрв’ю «Інтэрфаксу» кіраўнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў Хоцімскага раёна Магілёўскай вобласці Васіль Кастроў.

Па словах эксперта, «корму хопіць на ўсіх», таму міграцыя жывёл з Расіі не створыць «ніякага экалагічнага прэсінгу» ў беларускіх лясах.

Кастроў, аднак, адзначыў, што лісы і зайцы наўрад ці выратуюцца ад агню.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру