У Столінскім раёне загінуў 59-гадовы мужчына, які ўпаў з лесвіцы падчас рамонту электраправодкі ў двары свайго дома.

Як паведаміў БелаПАН старшы следчы следчага аддзела пракуратуры Брэсцкай вобласці па Столінскім раёне Аляксандр Дзенісовіч, трагедыя адбылася 12 жніўня. Жыхар вёскі Угалец збіраўся ліквідаваць няспраўнасць у электраправодцы, у выніку якой хлеў застаўся абясточаным. У 19.30 цела мужчыны, які ўпаў з лесвіцы з вышыні прыкладна чатыры метры на бетонную дарожку, знайшлі сваякі. У пацярпелага была разбіта галава.

Дакладную прычыну смерці ўстановіць судова-медыцынская экспертыза. Праверку па факце гібелі жыхара Угальца праводзіць следчы аддзел пракуратуры Брэсцкай вобласці па Столінскім раёне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?