Грамадства11

На выходных да +39

Сіноптыкі папярэджваюць пра надзвычайную пажарную небяспеку.

Паводле прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі, 14 жніўня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу ў асобных раёнах кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Днём пераважна без ападкаў. Вецер паўднёва-ўсходні 4–9 м/с, месцамі парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу плюс 18–24°С, днём ад 33°С па паўночным захадзе да 39°С па паўднёвым усходзе краіны.

У Мінску ў суботу пераменная воблачнасць, без ападкаў. Вецер паўднёва-ўсходні 4–9 м/с, днём парывы да 12 м/с. Тэмпература паветра ноччу 20–22°С, днём прыкладна 35°С.

У наступныя двое сутак, 15 і 16 жніўня, у Беларусі захаваецца вельмі гарачае надвор’е. 15 жніўня прагназуецца невялікая воблачнасць. У асобных раёнах кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер усходні, паўднёва-ўсходні 4–9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 18–25°С, днём 33–37°С, па ўсходзе 38–39°С. 16 жніўня чакаецца пераменная воблачнасць. Месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы 3–8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 19–25°С, днём ад 30°С па захадзе да 39°С па ўсходзе краіны.

У Мінску 15 жніўня пераменная воблачнасць, без істотных ападкаў. Вецер усходні, паўднёва-ўсходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу 20–22°С, днём прыкладна 35°С.

Сіноптыкі папярэджваюць пра «надзвычайную пажарную небяспеку» ва ўсходніх раёнах Гомельскай і Магілёўскай абласцей 14–16 жніўня.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Гэтай мінчанцы 17 гадоў, а яна ўваходзіць у топ-10 найлепшых хэндлераў Еўропы2

Гэтай мінчанцы 17 гадоў, а яна ўваходзіць у топ-10 найлепшых хэндлераў Еўропы

Усе навіны →
Усе навіны

У Швейцарыі заўважылі цэлую групу турыстаў у нацысцкай форме8

Вытворца лялек Лабубу абышоў па сваёй капіталізацыі «Газпрам»2

Навошта мужчыны шлюць жанчынам дыкпікі?22

Аб'яднаны пераходны кабінет выказаўся адносна дыкпікаў Стрыжака18

Калумбійскі порнаакцёр спачатку забіў, а пасля расчляніў двух сваіх знаёмых-брытанцаў3

«Бураць, бураць і атрымліваюць ваду». Лукашэнку давялося тлумачыць, чаму знайсці радовішчы нафты не так проста8

Ціханоўскі пасля шуміхі вакол яго слоў пра аўтаномныя «астравы» беларусаў за мяжой патлумачыў сваю пазіцыю24

Наўседа выказаўся наконт ідэі Ціханоўскага пра аўтаномныя «астравы» беларусаў у розных краінах30

У офіс расійскага тэлеграм-канала Baza прыйшлі сілавікі, галоўны рэдактар затрыманы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэтай мінчанцы 17 гадоў, а яна ўваходзіць у топ-10 найлепшых хэндлераў Еўропы2

Гэтай мінчанцы 17 гадоў, а яна ўваходзіць у топ-10 найлепшых хэндлераў Еўропы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць