Нацыянальны алімпійскі камітэт прэзентаваў 13 жніўня першую ў Беларусі жаночую каманду па хакеі «Пантэра».

Войціх Улляна (Мінск, Беларусь)

Войціх Улляна (Мінск, Беларусь)

Сергіна Марына (Расія), удзельніца Алімпійскіх гульняў

Сергіна Марына (Расія), удзельніца Алімпійскіх гульняў

Сянкевіч Святлана (Беларусь Гродна)

Сянкевіч Святлана (Беларусь Гродна)

Лагатып каманды "Пантэра"

Лагатып каманды "Пантэра"

Каманда была зарэгістравана 27 траўня як юрыдычная асоба ТАА«Жаночы хакейны клуб». Сёння «Пантэра» ужо уваходзіць у склад сябраў Федэрацыі хакея Беларусі. Да трэніровак прыступілі 16 хакеістак, з каторых толькі 7 дзяўчат беларускі. Большасць каманды прыйшлося набіраць за мяжой: у нашай «Пантэры» будуць іграць дзве хакеісткі са Славакіі і сем з Расеі.

Першай амбітнай мэтай перад дзяўчатамі стаіць адкрыты чэмпіянат Латвіі, дзе выступяць таксама 4 каманды ад краіны гаспадароў і 3 каманды з Эстоніі. За «Пантэру» будут гуляць чатыры удзельніцы Алімпійскіх гульняў, якія былі ў зборных Славакіі і Расіі.

«З сёняшняга дня яны ўсе ўжо не аматары, яны прафесіяналы» — заявіў галоўны трэнер каманды «Пантэра» Васіль Панкоў. Ён упэўнены, што ў хуткім часе каманда сыграецца і дзяўчаты з розным узроўнем падрыхтоўкі, стануць насамрэч годнымі канкурэнтамі, а праз 2–3 гады нават на Чэмпіянаце свету змогуць выступіць.

Падрыхтоўка ў хакеістак таксама як і ўзрост вельмі адрозныя. Брамніцы з Расіі Марыі Аналбаевай у снежні будзе ўжо 32, а нападаючай з Беларусі Карыне Шыпліцкай для параўнання ўсяго 13 гадоў.

Да пачатку гэтага сезона жаночая каманда будзе іграць «на зямлі» і толькі з 30 жніўня дзяўчаты выйдуць на лёд. Каманда плануе базіравацца ў Раўбічах і праводзіць дамашнія матчы на адной з мінскіх арэн.

Аднак акрамя граць і перамагаць перад маладымі хакеісткамі пастаўлена яшчэ адна мэта — папулярызацыя гэтага віду спорту ў нашай краіне. Начальнік упраўлення спорта і турызма Мінскага аблвыканкама нават папрасіў журналістаў пісаць часцей і болей пра хакей, каб фармаваць у маладога пакалення дзяўчат азарт і жаданне стаць на лёд і ўзяць клюшку ў рукі. «Я, напрыклад, заўсёды верыла ў жаночы хакей у нашай краіне. — дзеліцца ўражаннямі хакеістка Войціх Ульяна (Беларусь, Мінск). — Я займалася з дзяцінства і спадзявалася гуляць за беларускаю каманду, аднак жаночай не існавала. Мне многа разоў абяцалі, што вось-вось яна з’явіцца, але нешта ўсё не атрымлівалася».

Цяпер, нарэшце, атрымалася. Каманда існуе, а разам з ёй на нехрупкія жаночыя плечы лажыцца і не малая адказнасць перад заўзятарамі.

***

На дадзены момант ў Міжнароднай асацыяцыі хакея зарэгістраваны 34 жаночыя зборныя каманды. Штогод праводзіцца чэмпіянат свету сярод жанчын (акрамя алімпійскага году) і чэмпіянат свету сярод юніорак (да 18 гадоў). У 2011 чэмпіянат сярод жанчынаў адбудзецца 16–25 красавіка. Група, А — ЗША, Швецыя, Расія, Славакія. Група Б — Канада, Фінляндыя, Казахстан, Швецыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?