13.08.2010 / 15:28

Аскар Акаеў пазбаўлены статусу недатыкальнасці

Пасля сакавіцкай рэвалюцыі 2005 года супраць Аскара Акаева былі заведзеныя некалькі крымінальных спраў.

Кіргіскі прэзыдэнт Роза Атунбаева падпісала 12 жніўня дэкрэт аб пазбаўленьні першага прэзыдэнта краіны Аскара Акаева статусу недатыкальнасьці. Пытаньне ініцыяванае кіргіскім віцэ-прэм’ерам Азымбекам Бекназаравым. Дэкрэт падпісалі дзевяць прадстаўнікоў кіргіскага часовага ўраду. Тры чалавекі выказаліся супраць.

Пасьля сакавіцкай рэвалюцыі 2005 года супраць Аскара Акаева былі заведзеныя некалькі крымінальных спраў. Яго абвінавачвалі ў дзеяньнях, накіраваных супраць інтарэсаў дзяржавы. Пытаньне аб прыцягненьні яго да крымінальнай адказнасьці і экстрадыцыі з Расеі сёньня застаецца адкрытым.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру