14 жніўня ў Мінску чакаюць падзенне тэмпературнага рэкорда 99-гадовай даўніны, паведамляе meteoinfo.by.
У суботу ў сталіцы чакаецца 34–36 градусаў цяпла. Абсалютны максімум гэтага дня, паводле звестак сіноптыкаў, быў усталяваны 14 жніўня 1911 года. Тады слупок тэрмометра паказаў +29,8 градуса.

Апроч таго, у сталіцы можа быць перакрыты рэкорд месяца — 34,6 градуса. Так горача было толькі 24 жніўня 2007 года. І, нарэшце, сёння спёка мае шанец стаць наймацнейшай за ўсю гісторыю назіранняў. Тэмпературны максімум для Мінску — 35 градусаў. Яго зафіксавалі 29 ліпеня 1936 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?