15.08.2010 / 18:39

Спленне (Успенне, Прачыстая) у каталікоў 7

15 жніўня ўрачыстасць Унебаўзяцця Маці Божай святкуюць каталікі. У праваслаўных гэтае свята прыпадае на 28 жніўня.

15 жніўня ўрачыстасць Унебаўзяцця Маці Божай святкуюць каталікі. У праваслаўных гэтае свята прыпадае на 28 жніўня.

Свята ўзнікла ў ІV ст. на ўшанаванне Маці Божай. Спачатку яго называлі «Успамінам Святой Марыі». Пазней бытавалі назвы «Успенне Марыі» (V ст.), «Пераход» (VІ ст.), а потым «Унебаўзяцце» (VІІІ ст.). З VІ ст. на Усходзе 15 жніўня пачало адзначацца свята «шлях Марыі дадому».

Унебаўзяцце з’яўляецца адной з галоўных урачыстасцяў на працягу літургічнага года.

У Беларусі ў гэты дзень асвячаюць новы ўраджай (дажынкавыя снапы, садавіну, гародніну), а таксама зёлкі і кветкі. Букеты асвечаных раслінаў заносяць дамоў і высушваюць. Іх прызначэнне — ахоўваць ад хваробаў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

nn.by

0
а. І. Лабацэвіч / Адказаць
15.08.2010 / 20:25
Шаноўныя, якое "спленне"? Усьпеньне ва ўсходняй царкве і ўнебаўзяцьце ў рымскай.
0
сьнежка / Адказаць
15.08.2010 / 22:36
Па-беларуску гэтае сьвята завецца Першая Прачыстая, а ніякае ні Ўсьпеньне (расейская назва), ні Ўнебаўзяцьце (польская). Гэта як з афіцыйнымі перакладамі беларускага экзархату РПЦ Сьвятога Пісьма ў беларскую мову - тамака беларускі Ісус стаўся расейскім Іісусам. А ў каталікоў польскім Езусам. Глядзіш на гэта і разумееш, што Царква і Касьцёл у нас арганізацыі палітычныя і эканамічныя, што працуюць дзеля інтарэсаў дзьвёх суседніх (на захад і ўсход ад Беларусі) дзяржаў, а не дзеля збаўленьня душ беларусаў. Напэўна, ёсьць выняткі і сярод папоў, і сярод ксяндзоў, але не яны вызначаюць прынцыпы дзейнасьці на Беларусі гэтых арганізацый.
0
каталік / Адказаць
16.08.2010 / 11:55
Шаноўная Сьнежка! Касцёл карыстаецца тэрмінамі "Езус", "Унебаўзяцце" не таму, што яны падобныя на польскія. І палякі, і беларусы, і іншыя перакладаюць усе тэрміны з лацінскай мовы - афіцыйнай мовы Касцёла. У лацінскай мове: "Езус" - "Iesus", Унебаўзяцце - "Assumptio". Гэта не польская, а лацінская тэрміналогія.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру