На 16 жніўня Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:

Долар ЗША — 2.992 беларускія рублі

Еўра — 3.854

Расійскі рубель — 98,36

Украінская грыўна — 379,14

Кошык валют — 1.042,87

У параўнанні з пятніцай, 13 жніўня, афіцыйны курс долара вырас на 2 рублі (0,07%), еўра — знізіўся на 7,59 рубля (0,20%), расійскага рубля — вырас на 0,16 рубля (0,16%), грыўны — на 0,18 рубля (0,05%). Курс кошыка валют вырас на 0,11 рубля (0,01%) у параўнанні з пятніцай і на 6,60 рубля (0,64%) у параўнанні з паказчыкам на канец 2009 года (1.036,27 рубля).

Каэфіцыент Нацбанка «еўра/долар» — 1,2881, «долар/расійскі рубель» — 30,4199, «долар/грыўна» — 7,8915.

У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў раніцай 16 жніўня долар купляюць па 2.975–2.995 і прадаюць па 3.000–3.020 рублёў. У параўнанні з пятніцай курс продажу вырас на 5 рублёў.

На астатніх сегментах наяўнага рынку долар купляюць па 2.980–2.995 і прадаюць па 3.005–3.010 рублёў. У параўнанні з пятніцай курс не змяніўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?