Міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў, знаходзячыся зь візытам у Польшчы, нечакана ўзьняў справу польскай меншасьці ў Беларусі. На ягоную думку, сытуацыя палякаў у Беларусі нагадвае становішча расейскай меншасьці ў Латвіі, якая, на думку Масквы, церпіць уціск. Ніколі раней расейскія дыпляматы так не выказваліся.

Уплывовая варшаўская «Газэта Выборча» інтэрпрэтуе гэтую заяву як праяву далейшага пагаршэньня адносінаў Беларусі й Расеі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0