16.08.2010 / 11:14

У Горацкім раёне абарваны высакавольтны провад забіў мужчыну і двух яго сыноў-блізнят 1

Як паведамілі ў пракуратуры Магілёўскага раёна, няшчасце адбылося каля вёскі Мацюты 14 жніўня. На веласіпедах міма провада, які ляжаў на зямлі, праязджаў 36-гадовы мужчына з трыма сынамі. Смяротны ўдар току прыпаў на аднаго з 12-гадовыххлопчыкаў-блізнят, калі бацька са старэйшым сынам ужо праехалі небяспечны ўчастак. Мужчына кінуўся ратаваць дзіця і загінуў. Памёр таксама і другі блізнюк, які схапіўся за раму веласіпеда, па якой ішоў ток.

Зараз высвятляецца, чаму абарваўся высакавольтны провад, які стаў прычынай гібелі трох чалавек, і чаму ён знаходзіўся на зямлі.

0
illa / Адказаць
16.08.2010 / 12:33
Усе падрабязнасці чытайце ў чацвер у газеце "УзГорак" ))))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру