Цэнтрабанкі Беларусі і Польшчы пашыраюць супрацоўніцтва па ўсіх напрамках дзейнасці, асабліва ў галіне распрацоўкі і рэалізацыі грашова-крэдытнай палітыкі, падрыхтоўкі і навучання персаналу, прыгранічнага супрацоўніцтва тэрытарыяльных падраздзяленняў двух цэнтальных банкаў.
Адпаведная дамоўленасць дасягнута ў ходзе перагавораў старшыні праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Пятра Пракаповіча з прэзідэнтам Нацыянальнага банка Польшчы Маракам Бэлькам і членам праўлення Здзіславам Сокалам, паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі Нацбанка Беларусі. Перагаворы прайшлі ў Брэсце 12–13 жніўня 2010 года.

Акрамя таго, дасягнута дамоўленасць аб правядзенні рэгулярных візітаў на ўзроўні кіраўніцтва і экспертаў, навучанні персаналу, аб арганізацыі спартыўных мерапрыемстваў і па шэрагу іншых пытанняў.

На сустрэчы бакі таксама абмяняліся думкамі аб ходзе сацыяльна-эканамічнага развіцця дзвюх краін, стане і перспектывах дзейнасці банкаўскіх сімтэм, выніках выканання грашова-крэдытнай палітыкі, супрацоўніцтве з міжнароднымі фінансавымі арганізацыямі і па іншых пытаннях.

На перагаворах было адзначана, што ў апошнія гады паміж цэнтральнымі банкамі Беларусі і Польшчы складваюцца плённыя партнёрскія адносіны. Актыўна развіваецца супрацоўніцтва ў галіне навучання банкаўскага персаналу. У Польшчы дзейнічаюць прадстаўніцтвы ААТ «ААБ Беларусбанк», ААТ «БПБ-банк», ААТ «Белінвестбанк». У беларускай банкаўскай сістэме прысутнічае польскі капітал.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?