Высокія цэны на цыгарэты ў Літве прымушаюць курцоў рабіць самакруткі.

Праз тое, што ў мінулым годзе ў Літве двойчы — вясной і восенню — павышаліся акцызы на цыгарэты, а таксама ўзрос ПДВ, цыгарэты падаражэлі за год на 26 працэнтаў. А вось цэны на самакрутачны тытунь не раслі ні ў гэтым, ні ў мінулым годзе.

Як піша газета «Летувос ритас», курцы ўсё часцей пераходзяць на самакрутачны тытунь, акцыз на які не мяняўся. Паводле даных Дзяржаўнай падатковай інспекцыі, калі ў першым паўгоддзі 2009 года было прададзена 678 кг тытуню, то ў першым паўгоддзі бягучага — 722 кг. Рост попыту на самакрутачны тытунь адзначаюць і прадстаўнікі гандлёвых арганізацый, напрыклад, у адной з буйных гандлёвых сетак попыт за першае паўгоддзе вырас на 30 працэнтаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?