Былы дарадца Пуціна: У Эўропе дзьве несвабодныя краіны — Беларусь і Расея
Іларыёнаў, былы галоўны эканамічны дарадца Пуціна, крытыкуе аўтарытарную палітыку Крамля і пасіўнасьць Захаду.
— У чым сёньня заключаюцца галоўныя праблемы Расеі?
— Расея – гэта не дэмакратычная краіна, і тым самым на палітычным ляндшафце Эўропы яна ёсьць анамаліяй. Вядома, Расея ніколі не была абсалютна свабоднай дэмакратычнай дзяржавай, як, напрыклад, краіны Заходняй, Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, але яна была хаця б часткова свабоднай. Існавала ажыўленае палітычнае жыцьцё, палітычная канкурэнцыя. Але паступова расейскія ўлады зламалі асновы дэмакратычнага грамадзтва. У Эўропе ёсьць усяго дзьве краіны, якія не свабодныя палітычна: гэта Беларусь і Расея.
— Большасьці заходніх палітыкаў сытуацыя не падаецца такой драматычнай. Былы германскі фэдэральны канцлер Шродэр нават называў Пуціна “чыстай вады дэмакратам”.
— Паводзіны Захаду што да Расеі супярэчаць тым каштоўнасьцям, якія ён абвяшчае афіцыйна. Амэрыканскія і эўрапейскія палітыкі ўвесь час паўтараюць пра тое, як важная дэмакратыя. Толькі да Расеі, гэта, відаць, не адносіцца. Усе крызы мінулых гадоў, ад разбурэньня нафтагазавага канцэрну ЮКОС да арышту кіраўніка ЮКОСа Міхаіла Хадаркоўскага, яскрава паказалі, што заходніх лідэраў не хвалююць дэмакратыя і палітычныя свабоды ў Расеі. Яны іх проста не абыходзяць. Геапалітычныя інтарэсы і дамоўленасьці з расейскім кіраўніцтвам пра пастаўкі энэрганосьбітаў для іх нашмат важнейшыя за любыя палітычныя прынцыпы.
— Што вы думаеце наконт крызы ў дачыненьнях Расеі і Грузіі?
— Напружанасьць існавала ўжо даўно. Напрыклад, адбываліся шматлікія невытлумачальныя выбухі газаправодаў і ліній электраперадач,якія вядуць ў Расеі ў Грузію. Усяго некалькі хвілін, і Грузія аказвалася адрэзанай ад забесьпячэньня энэргіяй і газам. Алі ніводная тэрарыстычная арганізацыя ні ў Расеі, ні за яе межамі не зацікаўленая ў тым, каб адрэзаць энэргаплынь у Грузію.
— Дык чые ж рук гэта справа? Расейскіх спэцслужбаў?
— Тады было багата меркаваньняў, хто мог гэта зрабіць.
— Расея, выглядае, усё больш злоўжывае сваімі энэргарэсурсамі, выкарыстоўвае іх як палітычную зброю супраць суседзяў – як супраць Грузіі, так і супраць Украіны.
— Мне падаецца, я быў першым, хто скрытыкаваў гэта. Тым ня менш, спачатку энэргетычная зброя была ўжытая ня супраць такіх краін як Грузія, Малдова ці Ўкраіна, а ўсярэдзіне самой Расеі. Такім мэтадам Масква зваліла непакорлівую адміністрацыю далёкаўсходняга Прымор’я. Некалькі гадоў таму былы віцэ-прэм’ер Анатоль Чубайс абмежаваў энэргазабесьпячэньне гэтага рэгіёну. Штозіму ў Прымор’і здараўся энэргетычны крызыс. Людзі мерзьлі і выходзілі пратэставаць на вуліцы. У студзені 2001 году, пасьля асабліва лютых маразоў, урад Прымор’я быў урэшце вымушаны сысьці ў адстаўку. Гэты прыклад паказаў кіраўнікам іншых рэгіёнаў, што лепш пільнавацца ўказаньняў Масквы.
Арыгінал артыкулу: Diepresse.at
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс

«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары