16.08.2010 / 16:05

Чаму столькі беларусаў гіне ў аварыях? 5

Чыноўнікі Мінтранса прызнаюць, што аварыйнасць у Беларусі характарызуецца высокай цяжкасцю наступстваў.

Чыноўнікі Мінтранса прызнаюць, што аварыйнасць у Беларусі характарызуецца высокай цяжкасцю наступстваў. У Еўропе смяротнасць ніжэйшая.

Вытрымка з дакумента:

«Адносны паказчык сацыяльнай рызыкі, які вызначае рэйтынг краін па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху, у Рэспубліцы Беларусь (колькасць загінулых у выніку ДТЗ на 100 тыс. жыхароў) складае 13,9, што значна перавышае ўзровень, дасягнуты ў краінах Заходняй Еўропы (Швейцарыя — 4,9, Швецыя — 5,2, Германія — 6,0 і Фінляндыя — 7,2).

На пачатак 2010 у рэспубліцы агульная колькасць транспартных сродкаў (аўтамабіляў і матацыклаў) склала больш за 3,2 млн. адзінак (прыкладна 340 адзінак транспартных сродкаў на 1000 жыхароў рэспублікі), у тым ліку індывідуальных уладальнікаў — больш за 2,8 млн. адзінак. За апошнія 10 гадоў штогадовы прырост агульнай колькасці транспартных сродкаў склаў каля 80 тыс. адзінак, прычым практычна за кошт транспартных сродкаў індывідуальных уладальнікаў.

Каэфіцыент цяжкасці наступстваў ад ДТЗ у рэспубліцы (колькасць загінулых са 100 пацярпелых у ДТЗ) за апошнія 10 гадоў знаходзіцца ў межах 15,5–20, што ў 3–8 разоў перавышае ўзровень, дасягнуты ў краінах з развітай аўтамабілізацыяй. Пры гэтым у Мінскай, Гомельскай і Віцебскай абласцях значэнні гэтага паказчыка складаюць 21,7, 19,0 і 18,6 адпаведна».

0
Хтосьці / Адказаць
16.08.2010 / 17:30
І дзе адказ на анансаванае пытаньне?
0
Iгар / Адказаць
16.08.2010 / 18:04
1) много пьяных за рулём (за бугром это ужасное преступление с тяжёлыми последствиями даже для потомков: проблемы с кредитами и т.п.) 2) у нас превышение скорости, допустим, на 20 км/ч считается водителями мелочью, а это ТАМ очень серьёзное нарушение; и лучший воспитатель это РУБЛЬ: когда будет больше камер видеонаблюдения и будут приходить штрафные квитанци, то государство обогатиться, а люди моментально воспитаются; в америке все паиньки не потому, что супервоспитание, а потому что любое нарушение стОит очень дорого, особенно 2й и 3й раз в течении года; 3) в РБ паталогически не любят пользоваться светом даже в сумерки! (идиотизм полнейший, был свидетелем миллион раз, когда даже часов в 11 вечера едут без света фар, экономят лампочки); свет фар обязателен во многих странах круглосуточно и круглогодично: это очень снижает риск ДТП значительно!
0
дзівак / Адказаць
16.08.2010 / 18:39
П'янства кіроўцаў. Чым займаецца гаі, перакваліфікаваліся ў даяры?
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру