Выдавецтва «Галіяфы» ў знак падтрымкі калегі перавыдае зборнік яго вершаў.

«Гэта будзе дапоўеная кніга «Паліванне на мух», але пад новай назвай. Такое рашэнне было прынятае на выходных у знак салідарнасці з паэтам», — адзначыў дырэктар выдавецтва Зміцер Вішнёў. Кніга павінна выйсці да верасня.

Нагадаем, што ад 7 жніўня паэт і каардынатар кампаніі «Гавары праўду» Міхась Башура знаходзіцца пад арыштам. Яго падазраюць у падробцы дакументаў для атрымання крэдыту. «ГП» лічыць справу палітычнай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?